Выстава памяці Барыса Аракчэева



Выстава памяці выбітнага беларускага жывапісца Барыса Аракчэева адкрылася ў сталічным музеі Янкі Купалы.

Гаворыць старшыня Саюза мастакоў Рыгор Сітніца:

Барыс Уладзіміравіч настолькі, так сказаць, увабраў у сябе ўсё лепшае тутэйшае, ён настолькі быў адпаведны нацыянальным рысам нашага характару, нашай генетыкі, што больш ідэальнага і ўявіць немагчыма. Я ўжо не кажу, што ці не адзінаму яму ўдалося спалучыць тое, што ў мастацтве завецца суровы стыль, між іншым, унікальная з’ява ў сусветным мастацтве, і спалучыць гэта з прынцыпамі імпрэсіянізму.

Выстава жывапісу Барыса Аракчэева “Цэлы край – родны мне і дарагі” – традыцыйная, яе штогод ладзяць дочкі мастака ў музеі імя Янкі Купалы.

Максім Каўняровіч, Беларукае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара