Выстава партрэтаў палітвязняў «Беларускі мартыралог: лікі і стыгматы» ў Берліне



Беларуская мастачка Ксіша Ангелава, якая цяпер жыве ў Варшаве, прадставіла свой — асабісты, але разам з тым і наш агульны — доўгі і вельмі балючы мартыралог. Гэтым тэрмінам у царкоўнай традыцыі называюць спіс пакутнікаў, святых і блажэнных, якія пацярпелі за сваю веру.

Дата: да 15 студзеня.

Час: з 18.00 да 20.00 (час мясцовы).

Месца: Haus der Statistik, Otto-Braun-Straße 70-72, Берлін.

На выявах — твары беларускіх палітвязняў.

«Мне важна пабачыць чалавека, яго непаўторнае аблічча. Намаляваць яго — гэта магчымасць трохі пабыць з ім», — адзначае мастачка.

Адметна, што партрэты выкананыя на хатніх шпалерах, так па задумцы можна хаця б уяўна вярнуць твары вязняў у інтэр’ер утульнага дома, вызваліць іх са страху і голаду турэмных камер і кабінетаў следчых.