Выстава пра спорт у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў



«Къ спорту». Выставу, прысвечаную развіццю спорту ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў прэзентавалі ў сталічным Доме музеі першага з’езду РСДРП.

Кажа навуковы супрацоўнік музея Андрэй Ляневіч:

– На адкрыцці нашай выставы «Къ спорту», якая прысвечана спартыўнай традыцыі, як часткі гарадскога жыцця канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. На выставе прадстаўлена ў першую чаргу стартыўная мода і стыль канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Акрамя гэтага ў нашых вітрынах можна пазнаёміцца з рэчамі, якія звязаныя з такімі відамі спорту як гімнастыка, як гарадкі, бадмінгтон, футбол, зімовыя гульні – зімовы спорт.  

Выстава «Къ спорту» адная з першых у сталічных музеях, што адкрылася да чарговых Еўрапейскіх спартовых гульняў, якія пройдуць сёлета ў Менску. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск