Выстава, прысвечаная Людвігу Асецкаму і Арлену Кашкурэвічу



Выстава «Графіка+», прысвечаная 90-годдзю мастакоў Людвіга Асецкага і Арлена Кашкурэвіча, адкрылася ў Менску ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі.

Кажа мастак-графік Уладзімір Уродніч:

– Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч мае планетарную значнасць, не толькі для мастацтва былога СССР, але асабліва для Беларусі і, наогул, Еўропы. Заўсёды ў яго існавала мэта: што ёсць ісціна? І калі мне даводзілася з яго экспазіцыяй быць на Захадзе, паказваць, што ў нас робіцца ў мастацтве, усе пыталіся: «Як прозвішча гэтага чалавека?»

На сённяшні дзень Секцыя графікі Беларускага саюза мастакоў налічвае больш за 80 творцаў, якія асноўным відам сваёй дзейнасці лічаць графічнае мастацтва.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск