Выстава “Славутыя дзеячы Беларусі” ў Менску



Выставу “Славутыя дзеячы Беларусі” прэзентавалі ў Менску.

Гаворыць дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Павел Сапоцька:

– Мы ганарымся тымі постацямі, якімі нас надзяліла гісторыя і культура, дзякуючы гэтым вібітным дзеячам, дзякуючы нашым славутым імёнам, мы зараз можам ганарыцца тым, што мы – беларусы. Адчуваць сябе вельмі якасна ў міжнароднай культурнай прасторы. І такім чынам праводзіць сур’ёзную працу. Каб усё ж такі і адрадзіць гістарычную памяць, і  прыкласці ўсе намаганні для таго, каб стварыць найбольш такі шырокі асяродак для іх папулярызацыі.

Выстава праходзіць у рамках міжнароднай акцыі Савета Еўропы “Дні еўрапейскай спадчыны” і Года малой радзімы. Яе складае серыя каляровых літаграфій мастакоў Ляілі і Валянціна Варэцы. 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск