Выстава “Старажытныя грошы Усходу – срэбра і папера”



У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрылася міжнародная выстава “Старажытныя грошы Усходу – срэбра і папера”, арганізаваная ў межах дамовы пра супрацу з кітайскім Шэньянскім фінансавым музеем.

Кажа дырэктар гістарычнага музея  Павел Сапоцька:

– Артэфакты прадстаўлены розныя, гэта і арыгінальныя музейныя прадметы, гэта і копіі тых артэфактаў, якія, на вялікі жаль, вельмі цяжка прывезці ў іншую краіну, таму што яны з’яўляюцца вельмі моцнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. І сучасныя калекцыйныя манеты, якія зараз ужываюцца ў Кітаі і ўяўляюць сабой паўнавартасныя мастацкія творы. І мы ведаем, што ўсе тыя матэрыялы, якія з’яўляюцца калекцыйнымі, яны апрыёры ўяўляюць сабой вельмі моцны твор.

Друкаваныя папяровыя грошы ўпершыню ў свеце былі ўведзеныя ў абарачэнне менавіта ў Катаі ў эпоху дынастыі Цын на мяжы Х і ХІ стагоддзяў.

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск