Выстава сучаснай іконы ў Гародні



Выстава сучаснай іконы адкрылася ў Гародні пры царкве Маці Божай Каложскай. Абразы, што прадстаўлены на вернісажы, – гэта вынік мастацкага пленэру, які праходзіў у Польшчы летась. Аўтары, якія пісалі іконы, паходзяць з розных краінаў: гэта беларусы, палякі, украінцы, славакі ды літоўцы. Кажа святар Георгі Рой:

Калі параўноўваць мінулую выставу і гэтую, то трэба адзначыць, што нашыя майстры, мастакі гэтым разам працавалі больш у рэчышчы кананічнага іканапісу. Можа, крыху менш аўтарскіх інтэрпрэтацый іканапіснага канона. Не магу сказаць, горш гэта ці лепш. Цікавая выстава была і мінулы раз, і цяпер.

Выстава прымеркаваная да фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест”. У ажыццяўленні выставы гарадзенскай праваслаўнай епархіі дапамагло польскае консульства ў Гародні.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара