Выстава “Сусветная разнастайнасць у літоўскіх кніжных ілюстрацыях”



У сталічнай выставачнай зале Беларускага саюза мастакоў адбылося адкрыццё выставы “Сусветная разнастайнасць у літоўскіх кніжных ілюстрацыях”.

Распавядае адзін з арганізатараў – філосаф Павел Баркоўскі:

– Гэта тэматычная выстава, яна аб’ядноўвае дванаццаць імёнаў. Дванаццаць лепшых літоўскіх ілюстратараў, якія, як вы зможаце прачытаць іх біяграфіі, маюць вельмі шмат узнагарод. Гэтыя працы таксама звычайна ўсе з’яўляюцца лаўрэатамі міжнародных конкурсаў. То бок, гэта нават не шэраговыя працы, гэта ўсё працы лепшыя з лепшых. І я, сапраўды, вельмі ўдзячны таму што гэтую выставу мы сёння бачым у Менску, і што яна будзе з намі гэты некаторы час восенню.  

Выстава сучаснай літоўскай графікі і кніжнай ілюстрацыі адбылася ў рамках Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova, дзякуючы высілкам амбасады Літвы ў Беларусі. Яе куратар – літоўская арт-менеджарка Довіле Тамкутэ.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск