Выстава «Teks авоська» – у Віцебскім мастацкім музеі



Віцебск не стамляецца даводзіць, што з’яўляецца сталіцай беларускага мастацкага тэкстылю. Наяўнасць адпаведнай кафедры ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце спрыяе пашырэнню і развіццю мясцовых мастацкіх традыцый. Мастацвазанаўцы ўжо сведчуць, напрыклад, пра з’яўленне ў Віцебску сваёй школы габелена.

І ўвесь гэты працэс – нараджэння і развіцця – можна пабачыць на адпаведных выставах. Ладзяцца яны перыядычна і на самых аўтарытэтных выставачных пляцоўках.

Новая выстава мастацкага тэкстылю, якая адкрылася ў Віцебскім мастацкім музеі, называецца «Teks авоська». Яе куратарам (і актыўным удзельнікам) выступіла выкладчыца кафедры дызайну ВДТУ Наталля Лісоўская. У выставе бяруць удзел Геннадзь Фалей, Святлана Баранкоўская, Таццяна Козік, Таццяна Маклецова-Якаўлева, Хрысціна Высоцкая, Наталля Канькова, Святлана Оксінь, Светлана Некрасава і інш.

Беларускае Радыё Рацыя