Выстава выцінанак Лізаветы Чарвонцавай у Вілейцы



У Вілейскім краязнаўчым музеі працуе выстава выцінанак майстрыні Лізаветы Чарвонцавай «Спрадвечнае».

Дата: выстава працуе па 6 лютага

Месца: пл. Свабоды, 1, Вілейка, Менская вобл.

Унікальныя творы народнага майстра Рэспублікі Беларусь Лізаветы Чарвонцавай адраджаюць мастацтва выцінанкі (абласныя назвы — выразанка, выстрыганка), распаўсюджанай надзвычай шырока: у Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы, некаторых рэгіёнах Расеі.

Выцінанка набыла папулярнасць на мяжы ХІХ і ХХ стст., пасля Другой сусветнай вайны таксама назіраўся пэўны ўсплёск цікаўнасці да яе. У Заходняй Еўропе народная традыцыя выцінанкі мала даследаваная. Зараз выцінанка працягвае сваё існаванне ў якасці традыцыйнага мастацтва, непаўторнага і самабытнага, як і сам народ. 

Фота m.nashaniva.com

[manual_related_posts]