Выстава “Зерне і зямля” да 75-годдзя вызвалення Менску



У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, што месціцца ў сталічным Палацы Рэспублікі, да 75-годдзя вызвалення Менску адкрылася выстава “Зерне і зямля” мастака-баталіста Уладзіміра Сайко.

Кажа мастацтвазнаўца Яўген Шунейка:

– Ні адна батальная кампазіцыя не можа нарадзіцца сам-насам з палатном. Тут трэба, каб прыходзілі эксперты, гісторыкі. Таму што батальны твор – гэта шматслойная рэч шматгранна, і ў працэсе стварэння прымае ўдзел вельмі шмат людзей. І тое, што ён зрабіў, – гэта аснова для карціны, якая будзе завершана можа праз некалькі год, але яна нарадзілася своечасова таму, што мы святкуем вызваленне Беларусі. Таму я ўпэўнены, што гэта баталіст. Сучасны, цікавы і перспектыўны.

Сэнсавым цэнтрам персанальнай выставы мастака стала жывапіснае палатно, прысвечанае абароне Берасцейскай крэпасці ў 1941-м годзе. Самае вялікае па памерах, выкананае на гэтую тэму ў Беларусі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск