Выставачны праект “Вайна і мір. Беларусь памятае”



Доўгатэрміновы выставачны праект “Вайна і мір. Беларусь памятае” – аўтар-калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў, пачаўся з выставы ў менскім музеі Якуба Коласа, прысвечанай вайне 1812 года.

Распавядае дырэктар музея Аляксандр Храмы:

– Прысутнічаюць рэканструктарскія клубы, якія праз вайну 1812 года хацелі б таксама яскрава паказаць, што наша зямля пакутная. Тут прысутнічаюць і 18-ы полк уланаў князя Дамініка Радзівіла, які змагаўся на баку Напалеона. І Менскі пяхотны літоўскі полк, які змагаўся на баку расейскай імператарскай арміі. Такое становішча для тэрыторыі Беларусі захоўвалася на працягу двухсот гадоў.

У прэзентацыі выставы «Вайна і мір» бралі ўдзел міністр інфармацыі Беларусі Алесь Карлюкевіч і амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск