„Я пішу пра тых мастакоў, на якіх пабудавана незалежнасць Беларусі”



 

Нацыянальнае мастацтва істотна спрыяла атрыманню Беларуссю незалежнасці, – лічыць мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская. І актыўна аднаўляе памяць пра мастакоў другой паловы ХХ стагоддзя. Пераважна гэта тыя мастакі, якія ўваходзілі ў нефармальную суполку «Паддашак».

Кажа Таццяна Гаранская:

– Я не ахопліваю неахопнае. Я пішу пра тых мастакоў, на якіх пабудавана незалежнасць Беларусі. Таму што толькі на свядомасным узроўні была падрыхтавана гэтая незалежнасць. Паэзія, літаратура, мастацтва. А другое – гэта тыя мастакі, якія былі са мной побач. Побач з каторымі адбылося станаўленне маёй асобы. Зараз я заканчваю працу над кнігай пра Яўгена Куліка, манаграфію. Таксама пішу пра групу маладэчанскіх мастакоў – Харашэвіч, Радзялоўская, Герасіменка.

Гэтымі днямі ў сталічным Палацы мастацтваў экспануецца выстава па выніках пленэраў памяці мастака Віктара Сташчанюка. Ініцыятарам і арганізатарам пленэраў і выставы таксама з’яўляецца Таццяна Гаранская. Сташчанюк займаўся аднаўленнем першапачатковага выгляду помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, рабіў іх графічныя рэканструкцыі. Ягоныя ілюстрацыі сёння можна пабачыць у шматлікіх кнігах па гісторыі Беларусі і энцыклапедыях.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя