Як бальшавікі падаткі з беларусаў спаганялі



У кастрычніку 1925 года камендант паліцыі Наваградскага ваяводства, спасылаючыся на канфідэнцыйныя крыніцы, дасылае ў Варшаву справаздачу. У ёй паведамляецца пра адзін з фактаў беларускага сялянскага антыбальшавіцкага супраціву ў вёсках у ваколіцах Менска, а таксама пра тое, што ў задушэнні бунту ўдзельнічала войска і нават аэрапланы. Дакумент захоўваецца ў Цэнтральным вайсковым архіве ў Рэмбертове (Польшча).

Ілюстрацыйнае фота. Антысавецкі плакат часоў Грамадзянскай вайны ў Расеі. 1918 г.

З канфідэнцыйных крыніц атрымана не пацверджаная інфармацыя пра тое, што ў ваколіцах Менска ўзбунтаваліся жыхары дзвюх вёсак, якія адмовіліся плаціць дзяржаўны падатак. У выніку гэтага бальшавіцкія ўлады дэлегавалі туды казакоў з мэтай спагнання незаплачаных падаткаў. Узбунтаваныя жыхары забілі двух казакоў, у адказ бальшавікі выслалі большыя сілы войска і аэрапланы. Вёскі былі дашчэнту спалены, а жыхары забітыя.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя