Як пройдзе Вербная нядзеля на Гарадзеншчыне?



Вернікі Рыма-каталіцкай Царквы ў Беларусі будуць трымацца пэўных правілаў падчас адзначэння Вялікага тыдня. У гарадзенскай дыяцэзіі біскуп-адміністратар Аляксанр Кашкевіч выдаў адмысловы зварот, у якім рэкамендуе пробашчам выконваць правілы, з улікам пандэміі.

Як пройдзе Пальмовая (Вербная) нядзеля ў храмах, кажа ксёндз-пробашч Юры Жэгарын з Наваградку:

– Пальмовая нядзеля будзе праходзіць як звычайна, толькі што не будзе ўрачыстага ўваходу. Таму што ёсць дакумент Гарадзенскага біскупа, які раіць, каб была другая або трэцяя форма цэлебрацыі літургіі. Вядома, што некаторая частка, напэўна, не будзе ўдзельнічаць з-за пэўнай трывогі адносна гэтага вірусу.

Пра пэўныя абмежаванні ў цэлебрацыі вернікі змогуць даведацца на сайце гарадзенскай дыяцэзіі

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя