Як смаленскі полк адмовіўся душыць паўстанне ў ваколіцах Воршы



22 верасня 1925 года ў польскай прэсе з’явілася інфармацыя пра антысавецкае паўстанне ў ваколіцах Воршы і бунт бальшавіцкіх вайскоўцаў, якія былі высланыя на яго падаўленне. 

Ілюстрацыйнае фота

Хваляванні ў Смаленску і пад Воршай

Масква, 22. 9. Савецкія вайсковыя ўлады ў Смаленску атрымалі загад выслаць у Воршу полк пяхоты, які дыслакаваўся ў Смаленску. Мэтай быў удзел у падаўленні сялянскага паўстання, якое выбухла ў ваколіцах Воршы. Калі жаўнеры даведаліся, што павінны вырушыць супраць паўстанцаў, то адмовіліся падпарадкоўвацца і зладзілі мітынг, на якім выказвалі антысавецкія прамовы. Прыбыўшы ў казармы палітычны камісар палка Голдман быў забіты.

Аддзел ДПУ раззброіў збунтаваных жаўнераў. Аднак, улады адмовіліся ад масавых рэпрэсій супраць бунтаўнікоў і абмежаваліся ліквідацыяй палка.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя