Якая яна, сучасная паэзія?



Гарадзенцы на курсах «Мова нанова» змаглі знайсці адказ на пытанне: «Якая яна, сучасная паэзія?» Спробу разбурыць стэрэатыпы пра беларускую паэзію прадпрыняў адмысловы госць курсаў, паэт Віталь Рыжкоў з Менска.

Свой тып паэзіі, гарадской, урбаністычнай, смелай ад цэнзуры, прапанаваў слухачам гэты паэт.

Існуюць даўнія стэрэатыпы, што беларуская літаратура ў грамадстве заканчваецца на школьным падручніку па беларускай літаратуры. Натуральна, што людзі, якія большменш цікавяцца, ведаюць, што сучасная літаратура зрабіла немалы крок, каб наблізіцца да таго, што было б цікава пачытаць разумнаму, інтэлігентнаму чалавеку і пасля ўніверсітэта, і ў сталым веку. Гэта і інтэлектуальная літаратура, і смешная, забаўляльная – абсалютна розныя кшталты.

Паэтычны вечар, слэм, а таксама традыцыйныя граматычныя правілі пісьма ўзбагацілі мерапрыемства. Найбольшы інтарэс выклікаў паэтычны слэм удзельнікаў курсаў, які ўрэшце вызначыў пераможцаў. Выступалі ўдзельнікі спаборніцтва з асаблівым творчым запалам.

Гэта быў трэці творчы выступ Віталя Рыжкова ў Гародні. Ён пазнаёміў курсантаў „Мовы нанова Гародня” са сваёй творчасцю і падзяліўся сваім паэтычным майстэрствам, а таксама праілюстраваў, якой бывае рэпчытанне і як рыфма можа не быць паэзіяй.

Наступная сустрэча курсаў „Мова нанова Гародня” будзе мець тэму „Ёга смеху” з адмысловым госцем Касяй Рамбезай.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара