“Яна-Тры-Ён” запрашае на сваю вечарыну



Перформар-гурт “Яна-Тры-Ён” запрашае 15 траўня ў сталічную кнігарню “Галіяфы” на сваю вечарыну. Удзельнікі гурта прадэманструюць тры перформансы: „Недасяжны”, „Замкнёна” і „Тэкст”.  А культуролаг Юрась Барысевіч зробіць культуралагічна-мастацтвазнаўчы агляд. Кажа арт-менеджар кнігарні Марыя Грыц:

– “Яна-Тры-Ён” – гэта быў цікавы праект, беларускія маладыя літаратары ладзілі імпрэзы і перформансы. Ягоны росквіт быў у 2005-2006  годах. Пасля літаратары ўжо пайшлі кожны сваёй дарогай. А на наступным тыдні яны будуць святкаваць 9,5 гадоў з моманту свайго стварэння.

У перформар-гурт “Яна-Тры-Ён” уваходзілі Вольга Рагавая, Юрась Ленскі, Адам Шостак і Васіль Паўлініч.

У паэтычнай частцы імпрэзы вершы прачытаюць Алесь Емяльянаў, Вольга Рагавая і Юрась Ленскі. Акрамя таго будзе чытанне п’есы-сцэнарыя Адама Шостака „Ёў”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота galiafy.by