Янка Купала і 100-годдзе абвяшчэння БНР



У сталічным Музеі Янкі Купалы адкрылася выстава “Абуджаная “Жалейка”.

Гаворыць Алена Анісім – дэпутат, сябра Пастаяннай парламентскай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы:

– Купала не дае і сёння шчыраму беларусу спаць спакойна, калі ён бачыць, што робіцца нешта не тое.  І я вельмі ўсцешана тым, што выстава адбываецца пад знакам 100-годдзя аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. Вялікая-вялікая падзяка ўсім супрацоўнікам за тое, што вы гэта зладзілі. Гэтая выстава будзе мець далейшае значэнне для нашай будучыні – гэта вельмі важны крок.

У дзяржаўных музеях Беларусі наўпростава не адзначаюць 100-годдзе абвяшчэння БНР. Аднак, ладзяць выставы, прывязваючы іх да пэўных асоб ці да іншых гістарычных падзей таго перыяду.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара