Янка Маўр. Наш вечны рабінзон



У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прэзентавалі кнігу ўспамінаў  “Янка Маўр.Наш вечны рабінзон”. Кажа яе ўкладальніца – унучка класіка Марыя Міцкевіч.

– Вось бачыце, ён на многіх тут здымках у чорных акулярах. Таму што немагчыма было зрабіць аперацыю, пакуль катаракта не саспее. Але ён працягваў працу. І нават у 74 гады ён, калі адпачываў у Кактыбелі, выратаваў дзяўчынку. Тут таксама ёсць яе здымак і дарчы надпіс. Дзяўчынка тапілася. А ён, паколькі ў яго слых быў вельмі добры, ён нічога не бачыў, але на слых паплыў і гэтую дзяўчынку выратаваў.

Кніга пра заснавальніка сучаснай беларускай літаратуры для падлеткаў, а таксама жанру навуковай фантастыкі выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Цяпер там рыхтуецца наступнае выданне з умоўнай назвай “Не дзіцячы Маўр”.  

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск