Яраслаў Гжэндовіч: Пісьменнік можа спыніць гвалт праз твор



З’явіўся другі том рамана польскага фантаста Яраслава Гжэндовіча „Гаспадар Ледзянога Саду”, перакладзены на беларускую мову.

З нагоды выхаду перакладу падчас „Месяца польскай літаратуры” аўтар распавёў пра асноўныя ідэі сваёй творчасці:

– Для гэтага патрэбныя брутальныя сцэны, каб пабудзіць чытача, каб паказаць, як выглядае гвалт. Калі гэта аднесці да рэальнай сітуацыі, то можа ён хоць на адну рэфлексію будзе багацейшы, можа гэта кагосьці прымусіць задумацца. У маіх кнігах гвалт брутальны.

Беларускамоўны пераклад кнігі Яраслава Гжэндовіча быў выдадзены пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Менску і зараз даступны ў сталічных кнігарнях.

Беларускае Радыё Рацыя