Youtube заблакаваў фільм „Купала” — за парушэнне аўтарскіх правоў



Сэрвіс Youtube заблакаваў фільм „Купала” — за парушэнне аўтарскіх правоў. Скаргу падаў „Беларусьфільм” як праваўладальнік кінастужкі.

Біяграфічны мастацкі фільм „Купала” быў зліты ў інтэрнэт у верасні 2020-га — у чарнавой версіі, па-пірацку. У лістападзе таго ж года прэм’ера стужкі адбылася ў Маскве. 

Беларускія гледачы дагэтуль так і не пабачылі адзін з самых шумных за апошнія гады кінапраектаў „Беларусьфільма”. Калі ў іх з’явіцца магчымасць пабачыць фільм афіцыйна, прагназаваць складана.

euroradio.by