Юбілей літаратурнага аб’яднання «Суквецце»



Літаратурнаму аб’яднанню “Суквецце” пры рэдакцыі “Лідскай газеты” споўнілася 50 гадоў. Гэты творчы саюз аб’ядноўвае літаратараў Лідчыны. Паэты і празаікі рэгулярна збіраюцца на пасяджэннях гуртка, прапаноўваюць да ўвагі калегам свае новыя творы, абмяркоўваюць іх, а лепшыя з’яўляюцца на старонках “Лідскай газеты”. Многія з сябраў “Суквецця” выдалі свае кнігі і зборнікі. Па словах былога старшыні літаб’яднання – паэта Міхася Мельніка, “Суквецце” дало шлях у свет літаратуры многім літаратарам, вядомым ня толькі ў Лідзе, але ў Беларусі і за яе межамі:

— Жывём. І нашая крынічка, наш ручаёк бурліць,уліваецца ў рэкі, а рэкі ўліваюцца ў акіяны, і мы таксама расцём. Бо з Ліды выйшла шмат вядомых пісьменнікаў.

 На думку даследчыкаў літаратурнай Лідчыны, творчае аб’яднанне пры “Лідскай газеце” існавала і раней. Але дакладнай датай стварэння лічыцца — першая публікацыя пра яго дзейнасць на старонках газеты ў 1967 годзе.

Зараз літаратурнае аб’яднанне “Суквецце” налічвае некалькі дзясяткаў актыўных літаратараў Лідчыны. Узначальвае яго малады пісьменнік — Алесь Хітрун.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя