Юбілейная вечарына. «Генадзь Бураўкін. Мой боль і запавет…»
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Менск, вул. М.Багдановіча, 13). Пачатак: 29.09 (17:30)
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх аматараў творчасці Генадзя Бураўкіна на сяброўскую паэтычную вечарыну, прымеркаваную да 85-годдзя з дня нараджэння паэта.
Дата: 29 верасня.
Час: 17.30
Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. М.Багдановіча, 13.
Уваход вольны.
Генадзь Бураўкін – паэт, журналіст, дыпламат, адзін з яркіх і самабытных прадстаўнікоў пасляваеннага пакалення. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы за кнігу вершаў «Варта вернасці» (1980). Першыя вершы надрукаваў у 1952 годзе ў полацкай газеце «Сцяг камунізма». Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Укладальнік кнігі «Наш Быкаў» – першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.
На вечарыне ўпершыню будуць экспанавацца скульптурныя работы Эдуарда Астаф’ева, прысвечаныя Генадзю Бураўкіну.
Падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены цікавыя матэрыялы з архіва паэта, якія Юлія Якаўлеўна Бураўкіна (удава паэта) перадала ў фонды музея.
Паверце, Мне для шчасця трэба Зусім нямнога, далібог: Высокае святое неба І разняволенасць дарог, Запрацаваны хлеб жытнёвы, Галоўка ўнука пад рукой, І асалода роднай мовы, І краю роднага спакой, Куст ядлаўцовы ля парога, Глыток крынічнае вады… І не хачу я больш нічога На ўсе апошнія гады. (Г.Бураўкін)
