ЮНЕСКА адзначыць 100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі



На 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Парыжы было прынята рашэнне аб унясенні 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.

Галоўная бібліятэка краіны адзначыць 100 гадоў з дня заснавання 15 верасня 2022 года. Уваходжанне ў каляндар ЮНЕСКА пацвярджае значны ўклад бібліятэкі ў развіццё сусветнай культуры, з’яўляецца сведчаннем яе міжнароднага прызнання і значнасці.

Усяго ў каляндар мерапрыемстваў на наступныя два гады (2022–2023) увайшлі 67 найбольш важных падзей з усяго свету. Сярод іх 500-годдзе кругасветнага падарожжа Фернана Магелана, 550-годдзе Мікалая Каперніка, 700-годдзе Вільні, 150-годдзе Фёдара Шаляпіна і Сяргея Рахманінава, 100-годдзе Юрыя Лотмана і Марыі Калас.

У 2017 годзе ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА трапіла 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.