Юры Шуст: Салідарнасць і дэцэнтралізацыя – правераныя сродкі беларусаў супраць гвалту



Акурат 5 красавіка ў Польшчы адзначаецца Дзень лесніка і дрэваапрацоўшчыка, а ў свеце – Міжнародны дзень маральнасці. АНН — заснавальніца гэтага дня – звязвае з «маральнасцю» мірнае суіснаванне ў свеце, цярпімасць, негвалтоўнасць у аднаведнасці з уласнымі культурнымі традыцыямі, нацыянальнымі або рэгіянальнымі звычаямі. На фоне вайны ва Ўкраіне – сёлетні Міжнародны дзень маральнасці быццам дае перапынак, каб паразважаць усім сведкам сучаснай гуманітарнай катастрофы.

Юры Шуст

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – мастаком Юрыем Шустам, які прадставіў у беластоцкай галерэі «Арсенал» сваю працу «Вечназяленае» («Evergreen»), у якой, у тым ліку, закрануў праблему міграцыйнага крызісу на мяжы Польшчы і Беларусі. Мастак ахвотна распавёў пра тое, у чым палягае традыцыя мірнага народу Беларусі, як можна спыніць безгаспадарлівае растрачванне жыцця і прыродных рэсурсаў у Беларусі, як у кожным дрэве выяўляецца схема супрацьстаяння грамадства і дзяржавы, і, нарэшце, якое яно, «дрэва жыцця Беларусі»:

РР: Што тычыцца дрэва жыцця ў хрысціянстве і ў Беларусі? Беларускае дрэва жыцця, яно якое?

– Дрэва жыцця Беларусі абсалютна разнастайнае. Калі глядзець на хітэпічную выцінанку, то вельмі часта можна знайсці гэтыя патэрны. Выцінанка вельмі арганізавана ў выглядзе дрэва, дзе ёсць падземнае царства, ёсць вымярэнне жыцця, дзе мы існуем як людзі, істоты, і ўсе астатнія істоты. Я б хацеў падкрэсліць той момант, што вельмі важна ўспрымаць нашае жыццё праз прызму паганства. Не як антрапацэнтрычнае, але хутчэй як агульная разнастайнасць, якая існуе ў гармоніі і ў нейкім агульным паразуменні. Ёсць канешне нябёсы, такі вышэйшы свет, да якога мы імкнемся, але таксама цікава адзначыць, што гэта сувязь, гэта дрэва, яно спалучае гэтыя вымярэнні, успрымаецца як такі мост паміж імі. Гэта мне падаецца вельмі цікавым, і таксама гэта такі рэферэнс да агульнасусветнай канцэпцыі арганізацыі жыцця. Напрыклад у скандынаўскай традыцыі ёсць сваё дрэва, якое вельмі падобнае на гэтую структуру, якую я спрабую апісаць, звяртаючыся да другіх істот. Таксама цікава, што ў выцінанцы вельмі часта можна знайсці вялікую колькасць разнастайных істотаў, напрыклад птушкі, якія выконваюць ролю чалавека, якія падмяняюць чалавека ў гэтых метафарычных сімвалічных выкананнях. З гэтай нагоды мне здаецца вельмі цікава аднавіць гэты старажытны архаічны выклік сусвету, як вымярэнне агульна гарманічнага існавання, дзе ўсе мы з’яўляемся адным цэлым, і дзе ўсе мы адчуваем у сабе гэтыя інтэнцыі да дэцэнтралізацыі.

РР: Зразумела, што дрэва жыцця расце само па сабе, без уплыву чалавека. У Вас тут прадстаўлены ствол з узорамі. Яны пераклікаюцца з тымі ўзорамі, што ёсць на экране ў Ганны. Пераклікаецца з тэхнікай выцінанкі, якая сама працуе з дрэвам. Наколькі мы можам казаць у гэтым выпадку пра ролю чалавека, калі ён пачынае ператвараць свет?

– Елка выконвае вельмі важную ролю ў традыцыйнай славянскай культуры. Многія людзі, якія так ці інакш працуюць з даследаваннямі гэтых архаічных крыніц, ведаюць, што елка – гэта медыятар паміж рэчаіснасцю і паралельнымі вымярэннямі жыцця.

Цалкам размова:

З „Госцем Рацыі» мастаком Юрыем Шустам камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя