З гастролямі ў часовую эміграцыю выехаў гурт Laudans



З гастролямі ў часовую эміграцыю выехаў берасцейскі гурт Laudans. Для музыкаў гэта магчымасць выйсці на больш шырокую аўдыторыю, улічваюць апошнія каранавірусныя абмежаванні і палітычны крызіс на радзіме – пра гэта распавялі ўдзельнікі гурта Алена ды Андрэй:

– Зараз пачалося крыху жывых выступаў, але мы выехалі за мяжу і апошнія ўжо амаль два месяцы мы знаходзімся то ў Польшчы, то ў Германіі.

– Мы з сярэдзіны верасня знаходзімся за мяжой. Мы ўжо сыгралі некалькі канцэртаў, запісалі відэа, пазнаёміліся з людзьмі тут у Польшчы, у Варшаве.

Удзельнікі гурта Laudans спадзяюцца, што час, які яны правядуць па-за межамі Беларусі, пойдзе толькі на карысць іх творчасці. А менавіта з’явіцца новая музыка і песні, вернецца пазітыўны настрой і з’явяцца новыя слухачы.