З Калымы не вярнуўся



Да 120-годдзя крытыка Сымона Куніцкага

28 лютага спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння беларускага літаратуразнаўца і крытыка Сымона Куніцкага (1902-1940).

Куніцкі Сымон быў родам з вёскі Гарані Менскага раёна, дзе ён нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў вясковай школе, на рабфаку ў Менску. Скончыў у 1931 годзе літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў вучоным сакратаром Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1931-1936). Быў сябрам БелАПП.

Сымон Куніцкі

Першай крытычнай працай Сымона Куніцкага была рэцэнзія на паэтычную кнігу Алеся Салагуба “Лукішкі”, змешчаная ў часопісе “Маладняк” у 1929 годзе. З таго часу Сымон рэгулярна выступаў у друку як крытык, ён пісаў пра творчасць Яна Скрыгана, Сымона Баранавых, Андрэя Александровіча, Міхася Лынькова, Тодара Кляшторнага і іншых пісьменнікаў. Іх творчасць Сымон Куніцкі аналізаваў з эстэтычных пазіцый, хоць часта яго скоўвалі каноны белаппанаўскага разумення ідэалагічнай “чыстай пралетарскай” літаратуры. З другога боку, Сымон Куніцкі празмерна захапляўся творчасцю так званых рабочых-ударнікаў, якая нібыта сведчыла пра небывалы росквіт пралетарскай культуры.

У 1936 годзе Сымон Куніцкі быў беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС і асуджаны на 10 гадоў зняволення. Яго завезлі аж на Калыму, скуль наш літаратар ужо ніколі не вярнуўся. Яму было толькі 38 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]