“З кніжнай скарбонкі Беларусі”



Рарытэтныя кнігі захоўваюцца не толькі ў бібліятэках. Нацыянальны мастацкі музей у Менску зладзіў выставу старадрукаў са сваіх сховішчаў “З кніжнай скарбонкі Беларусі”. Гаворыць намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.

Ёсць пэўны стэрэатып, што кніга – гэта найперш бібліятэка: кніга ляжыць у бібліятэцы, кніжны помнік захоўваецца, экспануецца ў бібліятэцы. Але так не ёсць і ніколі не было. Заўжды кнігі існавалі і ў музейных экспазіцыях, і ў архіўных зборах. І наш Нацыянальны мастацкі музей – адзін з найярчэйшых доказаў таму. Кожны ахвотны на ўласныя вочы можа запэўніцца, што кніга займае вельмі пачэснае месца ў экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея.

Большасць кніжных экспанатаў была здабытая падчас экспедыцый па Беларусі цягам 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя. Некаторыя асобнікі даводзілася выкупляць, некаторыя пераходзілі ў дар музею.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара