З народам быў ён на сяўбе…



Да 120-годдзя з дня нараджэння паэта Язэпа Пушчы (1902-1964)

У 1927 годзе Язэп Пушча напісаў найвыдатнейшы верш “Лісты да сабакі”. Ён быў апублікаваны ў зборніку паэта “Песні на руінах” (1929). Крытыкі-вульгарызатары вышуквалі песімістычна-ўпадніцкія настроі, трагедыйнасць у гэтым зборніку Язэпа Пушчы. Асабліва жорстка крытыкаваліся яго “Лісты да сабакі”. У віну паэта ставіўся сум па родных мясцінах, яго распіналі на крыжы за тое, што адарваўся ад вёскі, але не прыжыўся да гарадскіх муроў.
Летам 1930 года па ілжывым абвінавачванні, як сябра “Саюза вызвалення Беларусі”, паэт быў асуджаны на пяць гадоў высылкі. Прысуд быў вынесены калегіяй АДПУ 10 красавіка 1931 года, а адменены ж Вярхоўным судом БССР 30 студзеня 1956 года.

Язэп Пушча, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч.

За межамі Бацькаўшчыны Язэп Пушча правёў доўгія 28 гадоў. Гэта былі Урал, Крым, Уладзімірская вобласць Расеі. У Менск вярнуўся ў 1958 годзе.

У адным з вершаў у 1962 годзе паэт пісаў:

Мае браты-браточкі,
З народам быў я на сяўбе.
Народ і ў дзень святочны
Мяне пакліча да сябе.

Рэдкалегія часопіса Узвышша, 1927 г. Стаіць справа Язэп Пушча.

Народ паклікаў да сябе на Радзіму, але такім крытыкам, як Алесь Кучар, ён дараваць не змог. Нагадаем, што Язэп Пушча разам з іншымі пісьменнікакамі быў адным з заснавальнікам і арганізатарам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, а пазней – “Узвышша”. Выдаў зборнікі вершаў “ Раніца рыкае” (1925), “Vita” (1926), “Дні вясны” (1927), “Песні на руінах” (1929), “Крывавы плакат” (1930) і іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]