За здымкі з птушкамі можна атрымаць прыз



На Гарадзеншчыне адбываецца Х абласны фотаконкурс “Нашы птушкі-2015”. Здымкі з птушкамі можа даслаць любы жадаючы.

Пра юбілейны конкурс распавядае рэдактар сайта “Птушкі штодня” Зміцер Вінчэўскі:

– Такі невялікі юбілей, цяжка сказаць, што гэта масавы конкурс, таму што сапраўды зняць птушак цікава, альбо зняць рэдкіх птушак, але гэта даволі цяжка. Трэба ведаць асаблівасці жыцця розных відаў, і мець адпаведную апаратуру, каб паказаць, як птушка выглядае зблізку, або зняць нейкія цікавыя моманты. Звычайна ўдзельнічаюць некалькі чалавек, большасць, канешне, з нашага горада, з Гародні. Але ёсць цікавыя аўтары і са Слоніма, якія ўжо перамагалі ў фотаконкурсе, і са Смаргоні, са Скідзеля – фактычна ўся Гарадзеншчына.

За першыя тры месцы удзельнікаў чакаюць адмысловыя прызы. А напрацягу 360 дзён пасля конкурсу з 40 лепшых працаў будзе арганізавана фотавыстава, якую можна будзе глядзець ў розных пунктах Гарадзеншчыны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Зміцера Вінчэўскага