Zabelov Group прэзентавала новы альбом Eg



Zabelov Group прэзентавала ў Празе свой новы альбом Eg. Кружэлку выдаў мясцовы лэйбл Minority Records.

Гурт створаны навучэнцамі Пражскай кансерваторыі – беларускім акардэаністам Раманам Забелавым і чэшскім бубначом Янам Шыклам. У запісе прынялі ўдзел каля дзясятку запрошаных музыкаў, у тым ліку легенда чэшскага джазу Ярамір Ганзак, а таксама дзіцячы хор. Адна з гукасесіяў прайшла ў нядзейным касцёле пад Прагай:

– Мы проста пайшлі ў касцёл, па-мойму касцёл святога Клімента, гэта паўгадзіны язды ад Прагі. Дамовіліся пэўны час правесці ў касцёле. Там мы запісвалі вакалы, запісвалі арган. Нам пашчасціла трапіць у гэта месца і шчыра кажучы гэта было проста магічна.

Альбом Zabelov Group з назовам Eg прадаецца на вінілавых кружэлках і кампакт-дысках. Таксама запіс можна паслухаць на асноўных стрымінгавых сервісах. Пра прэзентацыю ў Беларусі гаворка пакуль не вядзецца з-за арганізацыйных складанасцяў.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя