Заключная частка „Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны” перададзена бібліятэкам Украіны



Заключная частка факсімільнага выдання „Кніжная спадчына Францыска Скарыны” перададзена буйнейшым бібліятэкам Украіны, паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Украіне.

Цырымонія перадачы тома выдання адбылася 22 снежня ў Кіеве. Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перадаў яго ў дар Нацыянальнай навуковай бібліятэцы імя Я.Мудрага, Дзяржаўнаму музею кнігі і кнігадрукавання Украіны, Дзяржаўнаму гісторыка-культурнаму запаведніку горада Астрога, Харкаўскай дзяржаўнай навуковай бібліятэцы імя У.Г.Караленкі, Адэскай нацыянальнай навуковай бібліятэцы, Закарпацкаму абласному краязнаўчаму музею імя Т.Лягоцкага, Нацыянальнаму музею ў Львове імя А.Шапціцкага і Нацыянальнай навуковай бібліятэцы імя В.Стэфаніка.

У траўні 2016 года ўкраінскім бібліятэкам у Кіеве былі перададзены першыя тамы факсімільнага выдання „Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, адзначылі ў пасольстве.

Міжнародны выдавецкі праект, ажыццёўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ на працягу пяці гадоў, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Факсіміле складаецца з 21 тома, змяшчае электронныя копіі кніг вядомага гуманіста Францыска Скарыны, надрукаваных ім у Празе і Вільні. Шматтомнае выданне прадстаўляе каштоўны пласт беларускай гісторыі і прэзентуе Беларусь як краіну з багатай самабытнай культурай.

belta.by