Залессе запрашае сяброў – “На дажынкі да Міхала”!
16 жніўня ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна адбудзецца традыцыйнае ўжо свята – фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў!”
Сёлета мы згадаем, як праходзілі дажынкі ў маёнтку князя Міхаіла Клеафаса Агінскага ў даўнейшыя часы… Арганізатары абяцаюць, што будзе смачна, цікава і весела! Гасцей свята сустрэнуць князь Міхал і яго жонка Марыя, а парадуюць музыкі і з роднай Беларусі, і з Польшчы, Літвы ды Латвіі. Чакаем таксама народных майстроў і выбіраем лепшы падворак.
Фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў!” пачнецца ў 12 гадзін 16 жніўня каля палаца роду Агінскіх, дзе вельмі актыўна ідзе рэстаўрацыя.
Залессе чакае музыкаў, народных майстроў і ўсіх зацікаўленых аматараў прыемна правесці час на свежым паветры!
Аргкамітэт: +375 29 313 55 57
[Not a valid template]
Дар’я Ліс, Беларускае Радыё Рацыя, Залессе
Фота аўтаркі