„Заляснянцы” 25 год!



У Доме культуры аграгарадка Залессе на Смаргоншчыне ў цёплай і прыязнай атмасферы адзначылі юбілей мясцовай вакальнай групы “Заляснянка”.

Сонечнае надвор’е і Узвіжанне Хрыста па праваслаўным календыры сабралі вяскоўцаў на святочны канцэрт – калі яшчэ і сабрацца вясковым кабетам, як не пры такім свяце? Юбілейны вечар, прысвечаны 25-годдзю вакальнай групы “Заляснянка”, прайшоў 27 верасня. У Залескім Доме культуры сабраліся і аматары добрай народнай песні, і былыя ўдзельнікі “Залясянкі”… На працягу апошніх пяці гадоў калектывам кіруе Лілія Мураўская. Восем спявачак збіраюцца на рэпетыцыі і выступленні ў любое надвор’е. Сярод іх даўняя ўдзельніца гурта – Галіна Роўная. Візітоўкай “Заляснянкі” стала песня “Залессе”, напісаная яе дачкой Вольгай Роўнай, таленавітай паэтэсай, чые песні выконваюць многія вядомыя беларускія і расейскія эстрадныя артысты.

Павіншавалі юбіляраў вакальна-інструментальны гурт “Бліскавіца” Залескай школы мастацтваў, прадстаўнікі мясцовых уладаў, супрацоўні музея-сядзібы М. К. Агінскага.

[Not a valid template]

Дар’я Ліс, Смаргонскі раён, Беларускае Радыё Рацыя