Запавет Януша Корчака: Чалавек свабодны і ў турме



„Суд роўных”. Педагагічны сродак польскага пісьменніка і лекара Януша Корчака дагэтуль лічыцца эталонам ва ўсталяванні паразумення паміж дзецьмі і дарослымі. І нагадвае ўсім, што такое справядлівасць насамрэч. Падчас менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу “Санаторый пад клепсідрай” прагучалі галоўныя прынцыпы літаратурнай спадчыны Януша Корчака.

Кажа перакладчыца Марына Шода:

– Краевугольным камянём сваёй сістэмы – педагагічнай, адукацыйнай, ён лічыў суд, у аснове якога была ідэя даравання. Калі хтосьці зрабіў штосьці дрэннае, лепш дараваць. Калі ён гэта зрабіў па няведанні, то цяпер ён ведае. Калі ён зрабіў наўмысна, то ў будучыні хай сцеражэцца. Суд павінен абараняць робкіх ад забіяк, сумленных і старанных ад лянівых і падманшчыкаў. Корчак спадзяваўся прывіць дзецям ідэю правасуддзя. Але ганьба, калі суддзя свядома абвяшчае несправядлівы вырак. 

Трохтомнік твораў Януша Корчака ў беларускім перакладзе пабачыў свет у 2012 годзе пры падтрымцы Абмасады Польшчы ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя