Завяршыўся 3-ці Рэспубліканскі пленэр тэкстыльнай скульптуры



Завяршыў сваю працу 3-ці Рэспубліканскі пленэр тэкстыльнай скульптуры, які сёлета адбываўся ў маляўнічым кутку Смалявіцкага раёна і меў тэму «Снежнае лета». Сярод яго ўдзельнікаў былі такія вядомыя творцы, як габеленшчыца Ніна Пілюзіна і прафесар Акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка.

DSCN2267

Інцыятарам і арганізатарам пленэры традыцыйна выступае мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн.

Адметнасцю сёлетняга пленэра стаў удзел у ім завочных і віртуальных удзельнікаў, сярод якіх былі творцы з Расеі, Украіны і Чылі.

Выніковая выстава пленэра абылася ў раённым Доме культуры ў Смалявічах.

Пленэр адбыўся дзякуючы падтрымцы Смалявіцкага райвыканкама, грамадскаму аб’яднанню «Беларускі Зялёны крыж» і аўтарскай некамерцыйнай галерэі «Брама».

Таццяна Козік, Беларускае Радыё Рацыя