Збіраюць сродкі на беларускую агучку фільма „Жоўты пясочак”



На краўфандынгавая платформе „Талака” працягваецца збор сродкаў на беларускую агучку мастацкага фільму „Жоўты пясочак”, які быў зняты рэжысёрам Аляксеем Туровічам паводле твору Васіля Быкава за ўласныя сродкі. Фільм, прысвечаны масавым расстрэлам ва ўрочышчы Курапаты.

У апавяданні «Жоўты пясочак» Васіля Быкава людзі розных лёсаў – селянін, белагвардзеец, паэт, чэкіст – апынаюцца побач у машыне, якая вязе іх на расстрэл.

Рэжысёр Аляксей Туровіч сыграў у фільме адную з роляў – чэкіста Сурвілу, які выконваў загады рэжыму, але сам трапіў у яго жорны. Іншыя героі – акторы беларускіх тэатраў.

Стужка выйшла на расейскай мове, але рэжысёр шукае магчымасцяў агучыць яе па-беларуску.

Беларускае Радыё Рацыя