Зборнік вершаў пра родную мову



У гарадзенскім выдавецтве “ЛітАры” выйшаў з друку зборнік вершаў паэтаў Слонімшчыны “Душа роднай мовы”, прысвечаны беларускай мове. Зборнік прымеркаваны да 30-годдзя Слонімскай філіі Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Зборнік падрыхтавала і за ўласны кошт выдала кіраўнік Слонімскай філіі ТБМ Святлана Адамовіч.

У зборнік “Душа роднай мовы” увайшлі вершы слонімскіх паэтаў Гальяша Леўчыка, Васіля Супруна, Алега Лойкі, Міколы Арочкі, Анатоля Іверса, Сяргея Чыгрына, Міколы Канановіча, Зьніча, Ірыны Войтка, Таццяны Трафімчык. Зборнік аформіла слонімскага мастачка Надзея Салейка.  

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя