Землякі Любові Тарасюк прасяць надаць яе імя Пінкавіцкай бібліятэцы



Да Саюзу беларускіх пісьменнікаў ды кіраўніцтва філалагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту звярнуліся землякі беларускай даследчыцы літаратаркі Любові Тарасюк (1953-2006). Яны просяць падтрымаць іх ініцыятыву па наданні імя навукоўцы Пінкавіцкай бібліятэцы.

“Нягледзячы на цяжкую хваробу, яна да апошняга заставалася акрылёнай”, – узгадвае паэт Анатоль Шушко.

– У маладосці, у студэнцкія гады яна была замкнёная, адзінокая самотніца, уся ў навуцы. Але ў апошнія гады яна неяк “крыліла”. Таму што пры сустрэчы са мной яна, як ніколі, нават абдымала,”як землячок, як дома, ці быў на Палессі”, – нешта таксама здарылася з ёю, яна ж раней самотніцай была.

Любоў Тарасюк прысвяціла свае жыццё вывучэнню ды захаванню Беларушчыны. Каля 30 гадоў працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, атрымала званне дацэнта. З-пад яе пяра выйшла 200 навукова-метадычных прац для беларускіх навучальных устаноў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя