Землякі ўшанавалі памяць Язэпа Драздовіча
Глыбоцкія і шаркоўшчынскія актывісты ўшанавалі памяць беларускага мастака, этнографа і фалькларыста Язэпа Драздовіча. Яны сабраліся на магіле вядомага земляка ў вёсцы Малыя Давыдкі Глыбоцкага раёна, усклалі кветкі і ўзгадалі цікавыя факты з біяграфіі мастака.
Як кажа заснавальніца культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак, мы ніколі не забудзем нашага земляка. І хоць у невялікай колькасці, але кожны год будзем наведваць яго магілу ў кастрычніку, у час яго нараджэння.
– Мы ведаем, колькі ён зрабіў для нас, для Беларусі. Я ўпэўнена, што нашыя нашчадкі будуць яго памятаць. Знаходзяцца новыя вуліцы, якія носяць імя Язэпа Драздовіча. У Маскве выыйшла кніга „100 лепшых мастакоў свету”, дзе Беларусь прадстаўлена толькі імёнамі Марка Шагала і Язэпа Драздовіча. Вось гэта вынік нашай працы. Я не скажу, што толькі мы, Цэнтр Язэпа Драздовіча, гэта зрабіў, мы рабілі супольную працу разам з журналістамі, навукоўцамі і мастакамі.
Язэп Драздовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 129 год таму ў вёсцы Пунькі Глыбоцкага раёна. Пражыў 65 год і памёр у падсвільскай бальніцы ад раку ў адзіноце і галечы. Пакінуў пасля сябе шмат карцін і маляванак, якія пісаў мясцовым жыхарам за “кавалак хлеба”.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі
