„Жанчыны з легенды”



Гісторыю Беларусі раней падавалі праз мужчынскія постаці. Цяпер падыходы змяніліся.

Новую кнігу Анатоля Бутэвіча “Жанчыны з легенды” прэзентавалі ў сталічнай “Акадэмкнізе”. Гаворыць аўтар:

– Адбылася прэзентацыя кнігі “Жанчыны з легенды”. Я думаю, што падобная тэма цікавая не толькі даследчыкам і тым, хто піша мастацкія творы. Таму што жанчыны заўсёды былі як бы збоку гісторыі. Але калі зазірнуць у гісторыю больш глыбока, то можна ўбачыць ролю жанчыны і ў сямейным, і ў дзяржаўным, і ў палітычным жыцці. І ў ВКЛ, то бок на нашых землях ліцьвінскіх, яна  яшчэ далёка не даследавана. І нам – творчым людзям, і гісторыкам ёсць, дзе прыкласці сваю руку.

Кнігу “Жанчыны з легенды”, што выйшла летась у выдавецтве “Мастацкая літаратура, складаюць мастацкія нарысы не толькі пра выбітных жанчын далёкага мінулага, але і найноўшай гісторыі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск