«Жоўты дом» для людзей з псіхічнымі захворваннямі



У пабе «Брюгге» 11 снежня сабраліся паэты, музыкі, танцоры ды іншыя творцы, каб падтрымаць людзей з псiхiчнымі захворваннямі.

«Жоўтым домам» звычайна называюць лякарні для душэўна хворых. З такой назвай у менскім клубе “Бругге” адбыўся дабрачынны фестываль.

Распавядае арганізатарка Кацярына Гузоўская-Гара:

— У нас тут адбываецца невялічкае вар’яцтва, у клубе «Брюгге», а называецца яно «Жоўты дом». Гэта такі альтэрнатыўны «Жоўты дом», які мы праводзім ужо 4 раз. Гэта вялікі фестываль, сёлета нас падтрымалі шмат розных выканаўцаў, цудоўныя паэты, музыканты і нават тэатральныя калектывы. Мы ўсё гэта робім для таго, каб дапамагчы людзям, якія пакутуюць ад псіхічнага захворвання.

Уваход на клубны фестываль быў бясплатны. Госці прыносілі з сабой і пакідалі на ўваходзе тое, што можа прыдасца ў жыцці пацыентам псіхіятрычных лячэбніц: харчаванне, вопратку, кнігі, настольныя гульні, матэрыялы для творчасці.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя