Журналістка зрабіла здымкі павуціннага поля



Слонімская журналістка Таццяна Дзенісюк сфатаграфавала незвычайную з’яву прыроды ў вёсцы Касцяні Слонімскага раёна. Нават старыя вяскоўцы такога малюнка прыроды не памятаюць. Усё поле за вёскай, як коўдрай, было выслана павуцінай. Павуціннае поле зняла Таццяна Дзенісюк на свой фотаапарат. Атрымаліся вось такія здымкі гэтай дзіўнай з’явы прыроды, якія яна прапанавала для сайта Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя