Журы абвясціла намінантаў Прэміі Цёткі



Па выніках пасяджэнняў мастацкага і літаратурнага журы былі вызначаныя кнігі, якія будуць змагацца за атрыманне Прэміі Цёткі ў адпаведных намінацыях.

Сёлета мастацкі спіс складае 22 пазіцыі, літаратурны – 25. Са спісамі кніг-намінантаў можна пазнаёміцца на сайце ciotka.by.

У літаратурным і мастацкім спісе прысутнічае і кніга з Беласточчыны: Спеў дрэў. Праграмная рада тыднёвіка. „Ніва”, 2017. Намінуюцца паэтка М. Лукша і мастак М. Здрайкоўскі.

У склад мастацкага журы сёлета ўвайшлі Васіліса Паляніна, Валерый Славук, Павел Татарнікаў.

Сябрамі літаратурнага журы Прэміі Цёткі 2018 сталі Пятро Васючэнка, Вера Жыбуль (Бурлак), Вольга Мазурава, Алена Масла і Андрэй Хадановіч.

У кожнай намінацыі будзе вызначацца адзін пераможца, які атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$. 

Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі „Сем ружаў”, і Кацярына Дубовік – яе ілюстратарка (выдавецтва „Галіяфы”), а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай „Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі” (выдавецтва „Тэхналогія”).