Жыдоўскія могілкі на здымках Яна Сладоўскага
“Штэтлі і метраполіі” выстава пад такой назваю адчынілася 19 лістапада 2021 году ў Беластоцкім Цэнтры Заменгофа. Аўтар выставы Ян Сладоўскі на 46 здымках паказаў габрэйскія могілкі з розных частак Польшы.
Пра гісторыю стварэння экспазіцыі распавядае Як Сладоўскі:
„Гэта не была запланаваная тэма. Таксама, як сёння паўстае шмат такіх фотаграфічных праектаў, то і я таксама вырашыў зрабіць. Я ніколі не рабіў гэтых здымкаў з думкамі, што калі-небудзь іх камусці пакажу, таму я не спяшаўся. Я збіраў гэтыя матэрялы с 72 году з 2-3 летнімі перапынкамі. Часам у 90-ых шторок даходзілі новыя здымкі, калі я недзе ездзіў па Польшчы ці за мяжой, заўсёды на гэта знаходзіў час”.
Пра сваё стаўленне да экспазіцыі і да аўтара распавядае айцец Марэк Ваўранюк, настаяцель прыхода Яна Багаслова ў Беластоку:
„Ён знаўца фатаздымкаў, фільмаў. Працаваў у Варшаве, у нашай народнай фільматэцы, рабіў выставы пра праваслаўную царкву. Мы сустракаемся з фатаздымкамі былой гісторыі нашай зямлі ў Польшчы. Перад усім паказаныя жыдоўскія могілкі. Так, як я дзіўлюся ў кожнага хрысцяніна, месца, дзе пахаваныя людзі, якіх стварыў Бог, павінны быць нейкім чынам захаваныя”.
Наведаць выставы прыйші людзі рознага ўзросту, як маладыя студэнты так і людзі сталага ўзросту. На выставе, якая будзе працаваць да сярэдзіны студзеня, таксама можна ўбачыць дакументальнае кіно пра жыццё ў гета ў час ІІ сусветнай вайны.
Фота аўтара:
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя
