Жыхарка Берасця выдала кнігу сямейнай гісторыі



Жыхарка Берасця Валянціна Дабрыніна выдала кнігу сямейнай гісторыі “Вытокі”. Гэта грунтоўная публікацыя ў цвёрдым пераплёце на амаль паўтысячы старонак, якая стала вынікам шматгадовай працы ў архівах і з вуснай гісторыяй.

Валянціна вырашыла распавесці пра кнігу грамадскасці, бо спадзяецца, гэта натхніць яшчэ кагосьці займацца сваім радаводам – а гэты занятак аўтарка знаходзіць вельмі карысным не толькі ў асабістым, але і грамадзянскім ракурсе:

– Якую гісторыю я вучыла ў школе – пры Сталіне адна, пры Хрушчове другая. Пад кожнага кіраўніка перапісвалася гісторыя.

Па гісторыі ўласнага роду толькі і можна даведацца праўдзівую гісторыю краіны, перакананая Валянціна Дабрыніна. Пачынаць пошукі трэба з апытаннях жывых родзічаў, і толькі тады ісці ў архівы – дае параду аўтарка.

Адзін з асобнікаў кнігі Валянціна Дабрыніна падарыла свайму земляку, таксама ўраджэнцу Сяльца Бярозаўскага раёна, Алесю Разанаву, паколькі ў выданні змешчаныя і матэрыялы па гісторыі тых мясцін.

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя