Жыхары Кобрыньшчыны паглыбяць веды пра свой край



Жыхары Кобрыньшчыны могуць пазнаёміцца з малавядомымі фактамі гісторыі свайго краю 30-60 гадоў ХХ стагоддзя ў зборніку артыкулаў «Карані і кроны».

Гэтыя даследаванні правялі аматары гісторыі, наведвальнікі гісторыка-краязнаўчай секцыі «Універсітэта залатога ўзросту».

Кніга складаецца з 16 расказаў пра выбітных асоб Кобрыншчыны. 10 аповедаў з 16 належаць былой настаўніцы гісторыі, загадчыцы гісторыка-краязнаўчай секцыі ўніверсітэта Ірыны Сіманавай. Яна праводзіла даследаванні разам са сваімі вучнямі, кажа Ірына Сіманава:

Я так думаю, што гэта добры ўклад у культурную спадчыну. У мяне назбіралася многа матэрыялаў за гэты час, бо мы з вучнямі праводзілі даследаванні: я ўцягвала дзяцей у вывучэння нашага краю, у розныя пытанні, якія цікавілі, якія цікавілі мяне. Быў такі падмурак, каб зрабіць такую кнігу. Для гэтага былі і грошы і энтузіязм людзей, якія начамі, як кажуць, сядзелі.

З кнігі «Карані і кроны» чытачы могуць даведацца пра лёс палешука Васіля Катовіча з дынастыі святароў, пра Марыю Радзівічоўну з Грушава і іншых не менш цікавых асоб. Таксама цікавы матэрыял пра пахаванні часоў Першай сусветнай вайны і гістарычныя падзеі першых дзён Другой сусветнай вайны, якія высвятляў Антон Шыдлоўскі. У кнізе надрукаваныя два артыкулы вядомай краязнаўцы Ніны Марчук.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя