Жыў для Беларусі



10 сакавіка споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння ініцыятара заснавання і кіраўніка беларускай патрыятычнай моладзевай антысавецкай падпольнай арганізацыі “Чайка” у 1946—1947 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі, вязня сталінскага ГУЛАГу, паэта, краязнаўцы і археолага Васіля Супруна (1926-2007).

З гэтай нагоды ў Слонімскай сярэдняй школе № 4 адбылася творчая вечарына памяці Васіля Супруна “Жыў для Беларусі”.

У час вечарыны школьнікі і настаўнікі прыгадвалі свайго знакамітага земляка, чыталі  вершы, знаёміліся з ягонай краязнаўча-літаратурнай творчасцю і няпростым жыццёвым шляхам. Госцем мерапрыемства быў родны пляменнік Васіля Супруна Васіль Рубец. Спадар Рубец успомніў шчырымі словамі свайго дзядзьку, паказаў старыя беларускія выданні з прыватнай бібліятэкі дзядзькі, рэдкія фотаздымкі сваяка. Ён таксама падзякаваў усім за памяць пра Васіля Супруна.

Дарэчы, гэта ўжо не першае ў сакавіку мерапрыемства-згадка на Слонімшчыне пра вязня сталінскіх рэпрэсій, паэта, краязнаўцу і археолага Васіля Супруна.

 

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара