Жывая Бібліятэка: да Дня правоў чалавека



11 снежня Суполка “Жывая Бібліятэка” сумесна з валанцёрскай ініцыятывай народнай адукацыі “АБФ Літва” запрашае вас наведаць Жывую Бібліятэку, прысвечаную Дню правоў чалавека. Ужо не першы год Жывая Бібліятэка ладзіць мерапрыемствы з гэтай нагоды і спадзяецца не спыняцца і ў будучым.

Што такое Жывая Бібліятэка? Гэта фармат, дзе ў якасці Кніг выступаюць людзі, якія распавядаюць пра свой уласны досвед, звязаны з пэўнай ідэнтычнасцю, рэдкай прафесіяй, нязвыклым для “большасці” ладам жыцця альбо светапоглядамі. Мэта Жывых Бібліятэк – барацьба са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй.

Калі: 11 снежня (субота), 12:00 – 14:30

Дзе: Zoom

Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы. Канец рэгістрацыі — 10 снежня а 23:59. 

Раніцай у дзень мерапрыемства зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail спасылку на ZOOM-канферэнцыю.

На мерапрыемстве ў вас будзе магчымасць шчыра пагутарыць з Кнігамі на актуальныя тэмы, задаць свае пытанні і стаць больш адкрытымі да разнастайнасці грамадства. У гэтым годзе вы зможаце паслухать наступныя Жывыя Кнігі: “Праца ў праваабароне”, “Транс*персона”, “Правы чалавека”, “Вымушаная міграцыя”.

Жывая Бібліятэка прысвечана Дню правоў чалавека – 10 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, а статус свята гэтаму дню быў нададзены праз 2 гады – у 1950 годзе. Больш можна прачытаць на сайце ААН.

Больш інфармацыі пра фармат Жывой Бібліятэкі вы можаце знайсці на сайце. Сачыце за нашай дзейнасцю ў ВК, FB, Instagram, Telegram.